Гадавіна Чарнобылю

29 красавіка 2012 Бруклінскі аддзел БАЗА правёў пасяджэньне, прысьвечанае 26-й гадавіне Чарнобыльскай трагедыі. Пасяджэньне адчыніла старшыня Аддзелу сп. Т.Красоўская. На пачатку яна выказала спачуваньне сп. Зянону Пазьняку з прычыны сьмерці яго маці і распавяла аб гэтай мужнай жанчыне, жыцьцё якой было цесна зьвязана з беларускім нацыянальным адраджэньнем.
    
Паведамленьне пра Чарнобыльскую трагедыю зрабіў сп.Зянон Пазьняк. Ён падкрэсліў неабходнасць ведаць і памятаць пра гэтую найвялікшую тэхнагенную катастрофу, вынікі якой беларускі народ, як найбольш пацярпелы, будзе адчуваць десяткі і сотні гадоў. Таксама размова ішла пра злачынную палітыку беларускага ураду, пра дэзінфармацыю насельніцтва пасля аварыі, пра жахлівы загад Масквы бамбардаваць радыяцыйныя аблокі, якія праліліся чорнымі і жоўтымі дажджамі на Беларусь.
    
І цяпер працягваецца абуральная палітыка генацыду беларускага народу дыктарскай уладай Лукашэнкі, які пад ціскам Масквы плянуе будаваць новую атамную станцыю ў Астравецкім раёне ў Беларусі.

Старшыням Аддзелаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

Нагадваем  кіраўніцтву  Аддзелаў БАЗА , што ў адпаведнасьці з  пар. 4  Арт. 9 Статуту БАЗА справаздачна-выбарчыя гадавыя сходы павінны праводзіцца ў красавіку-траўні. Просім паведаміць Галоўную управу БАЗА аб правядзеньні сходаў і даслаць сьпісы новага кіраўніцтва, абранага на сходзе не пазьней як да канца чэрвеня.

Галоўная управа БАЗА

Comments