Галоўная старонка

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА)
The Belarusan-American Association, Inc. (BAZA*)

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне складаецца з шэрагу мясцовых структураў – аддзелаў і мясцовых гурткоў ад Нью-Ёрку да Каліфорніі. Кожная структура выбірае сваю мясцовую ўправу.

Згуртаваньне Беларускай Mоладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) з’яўляецца афіліяванай арганізацыяй БАЗА. ЗБМА гуртуе маладых беларусаў, даючы ім магчымасьць браць удзел у сяброўскай, культурнай і адукацыйнай дзейнасьці, як часткі беларуска-амэрыканскага грамадзтва.

Кіраўніцтва усяе дзейнасьці БАЗА канцэнтруецца ў Галоўнай Управе, якая складаецца з Рады Дырэктараў і выканаўчай Управы. БАЗА дзейнічае паводле свайго Статуту і амэрыканскіх законаў, якім падлягаюць некамерцыйныя і сяброўскія арганізацыі.

Сябры БАЗА бяруць удзел у справаздачна-выбарчых мясцовых сходах і агульных Кангрэсах, плацяць сяброўскія складкі і атрымовываюць выданьні БАЗА – месячную газэту “Беларус” і англамоўны квартальнік Belarusian Review  (https://www.facebook.com/belarusian.review ,            https://www.linkedin.com/pub/belarusian-review/aa/a30/46?trk=pub-pbmap ) . 

Выйсці на сувязь