ПРА НАС‎ > ‎

ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / ПРА НАС

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА)

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне складаецца з шэрагу мясцовых структураўаддзелаў і мясцовых гурткоў ад Нью-Ёрку да Каліфорніі. Кожная структура выбірае сваю мясцовую ўправу.

Згуртаваньне Беларускай Mоладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) зяўляецца афіліяванай арганізацыяй БАЗА. ЗБМА гуртуе маладых беларусаў, даючы ім магчымасьць браць удзел у сяброўскай, культурнай і адукацыйнай дзейнасьці, як часткі беларуска-амэрыканскага грамадзтва.

Кіраўніцтва усяе дзейнасьці БАЗА канцэнтруецца ў Галоўнай Управе, якая складаецца з Рады Дырэктараў і выканаўчай Управы. БАЗА дзейнічае паводле свайго Статуту і амэрыканскіх законаў, якім падлягаюць некамерцыйныя і сяброўскія арганізацыі.

Сябры БАЗА бяруць удзел у справаздачна-выбарчых мясцовых сходах і агульных Кангрэсах, плацяць сяброўскія складкі і атрымовываюць выданьні БАЗАмесячную газэту “Беларус” і англамоўны квартальнік Belarusian Review  (https://www.facebook.com/belarusian.review ,            https://www.linkedin.com/pub/belarusian-review/aa/a30/46?trk=pub-pbmap ) . 

Выйсці на сувязь

Comments