Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне складаецца з шэрагу мясцовых структураў – аддзелаў і мясцовых гурткоў ад Нью-Ёрку да Каліфорніі. Кожная структура выбірае сваю мясцовую ўправу.
Згуртаваньне Беларускай Mоладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) з’яўляецца афіліяванай арганізацыяй БАЗА. ЗБМА гуртуе маладых беларусаў, даючы ім магчымасьць браць удзел у сяброўскай, культурнай і адукацыйнай дзейнасьці, як часткі беларуска-амэрыканскага грамадзтва.
Кіраўніцтва усяе дзейнасьці БАЗА канцэнтруецца ў Галоўнай Управе, якая складаецца з Рады Дырэктараў і выканаўчай Управы. БАЗА дзейнічае паводле свайго Статуту і амэрыканскіх законаў, якім падлягаюць некамерцыйныя і сяброўскія арганізацыі.
Сябры БАЗА бяруць удзел у справаздачна-выбарчых мясцовых сходах і агульных Кангрэсах, плацяць сяброўскія складкі і падпісваюцца на выданьні БАЗА – месячную газэту “Беларус” і англамоўны квартальнік “Belarusian Review."
Выйсці на сувязь